фев 26, 2020

    Інтэрактыўная вечарына «Кола сяброў»

    Дарагія сябры, паважаныя аматары народнай песні, музыкі і танца!

    Мінскі гарадскі палац культуры запрашае Вас наведаць інтэрактыўную вечарыну пад назвай «Кола сяброў», у якой прымуць удзел вядомыя фальклорныя ансамблi горада Мінска —  «Валачобнікі», «Вербіца», «Вяртанне», «Дударыкі», «Шчодрыца».

    Вы зможаце стаць не толькі гледачом, але і актыўным удзельнікам запальнага дзеянні на сцэне! Вас чакаюць вясёлыя гульні, танцы, жарты... таму быць хмурным і неактыўным не вітаецца, а вось добры настрой — гарантуецца!

    Вечарына прызначаная на 28 лютага ў вялікай зале Палаца, пачатак а 19.00. Кошт квіткоў-5, 7 і 8 рублёў.

    Тэл. касы: (017) 242-21-47.

    Свидетельство о Государственной регистрации №190884713 от 22.03.2018 г. выдано Минским городским исполнительным комитетом.
    Адрес:  ул. Маяковского, 129 г. Минск, 220028, Беларусь
    Тел./факс: +375 (17) 242-23-89
    График работы: ежедневно 8.30-22.00 
     
    Касса: +375 (17) 242-21-47