Тэл.: 242-21-47
График работы кассы: не работает
Інфармацыя па звароце квітка
Адпаведна п.5 арт.217 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ўваходныя квіткі могуць быць звернутыя па ініцыятыве грамадзяніна або арганізацыі не пазней чым за 1 каляндарны дзень да даты правядзення мерапрыемства. Пры гэтым грамадзяніну або арганізацыі, якія звярнулі уваходны квіток, кампенсуецца не менш за 75% кошту ўваходнага квітка, сэрвісны збор не вяртаецца, таму што паслуга па продажы квітка здейсненая.
Вярнуць поўны кошт квітка можна ў выпадках:
- адмены мерапрыемства
- зменаў у складзе ўдзельнікаў (выступоўцаў)
- зменаў у часе правядзення
- зменаў месца правядзення
- замены мерапрыемства іншым
Ва ўсіх пералічаных выпадках (акрамя адмены мерапрыемства) вы маеце права выбару: або наведаць мерапрыемства, якое прапануецца, або здаць квіток і атрымаць грошы.
У выпадку адмены, змены загадзя аб’яленых часу (тэрмінаў) або месца мерапрыемства, замены яго на іншае – зварот квіткоў здяйсняецца ў дзень адмененага мерапрыемства, а таксама ў іншыя тэрміны, устаноўленыя арганізатарам мерапрыемства. Пры гэтым грамадзяніну або арганізацыі кампенсуецца поўны кошт уваходнага квітка за выключэннем сэовіснага збору, паколькі паслуга аказана.
Уваходныя квіткі вяртаюцца па месцы знаходжання арганізатара мерапрыемства, а ў выпадку адмены, змены месца, часу мерапрыемства або замены яго на іншае – таксама па месцы адмененага мерапрыемства, іншых месцах, устаноўленых арганізатарам мерапрыемства.
У выпадку змены загадзя аб’яўленых часу (тэрмінаў) або месца правядзення, замены яго на іншае грамадзянін мае права наведаць мерапрыемства на падставе квітка, які мае.