Сту 27, 2023

Гісторыя Палаца

Мінскі гарадскі палац культуры быў адчынены ў 1965 годзе і меў тады назву Палац културы камвольнага камбіната. Гэта была адна з найбольш яскравых і самабытных устаноў горада Мінска – з уласным творчым абліччам і выдатнымі калектывамі. Палац плённа працаваў ажно да пачатку 2000-х.

У 2007 годзе ён быў перададзены ў распараджэнне Мінгарвыканкама і стаў муніцыпальнай уласнасцю. Назву змянілі на “Дзяржаўная культурна-асветніцкая ўстанова “Палац культуры “Лошыцкі” – па месцы яго размяшчэння, паблізу парка за аднайменнай назвай і мікрараёну “Лошыца”.

З лістапада 2012 года на больш чым пяць год будынак быў зачынены на рэканструкцыю. І вось, у траўні 2018 года, памаладзеўшы і напоўніцу адноўлены цяпер ужо Мінскі гарадскі палац культуры зноў адчыніў дзверы для ўсіх жадаючых.

Сёння ў “Мінск-Палацы” праце мноства творчых гурткоў, сдудый розных накірункаў, а для канцэртаў і спектакляў абсталявыныя вялікая і малая глядзельныя залы на 612 і 180 месцаў адпаведна.