Кра 25, 2024

12 жніўня адбудзецца новы адкрыты ўрок з серыі "Лекі для душы" ў Лошыцкім парку.

Тэма - "Анімалістычныя замалёўкі". Будзем маляваць нейкую жывёліну з натуры. А каго менавіта, даведаемся на занятку😏😊

Правядзе яго прафесійны мастак і выкладчык арт-студыі @minskpalac "Школа сучасных мастацтваў" - Яўгенія Васільеўна Цімашэнка.

Любы жадаючы можа прыняць удзел!

Бясплатна😊 З 15.00 да 17.00, месца - недалёка ад галоўнага ўваходу ў парк.

Прыходзьце!🌞

Кра 25, 2024

Заўтра @minskpalac запрашае ўсіх жадаючых любога ўзросту на адкрыты ўрок творчай майстэрні "Чароўныя колеры" 🎨

З 14.00 да 16.00, Лошыцкі парк (недалёка ад галоўнага ўвахода).

Удзел бясплатна😊

Кра 25, 2024

У новым навучальным сезоне на базе @minskpalac працягне сваю працу студыя @clubkarateminsk 🏆

Цяпер вядзецца запіс у спартыўныя групы і групы для пачаткоўцаў. Запіс да 5 жніўня-жнівень месяц трэніровак бясплатна. Трэніроўкі ў жніўні праходзяць на свежым паветры ў Лошыцкім парку- дапамогуць набраць навыкі
для паўнавартасных трэніровак у навучальны перыяд, вывучыць правілы паводзін і этыкету на трэніроўках
па Кіокусін-Кан каратэ-до, падрыхтаваць Вашае дзіця па дысцыпліне і фізічна ўмацаваць да 1 верасня.

Усе пытанні і запіс у дырэкт 👉@clubkarateminsk 👈

+375339044668 Вайбер тэлеграм

Кра 25, 2024

у гэтую суботу, 30 ліпеня, запрашаем усіх жадаючых атрымаць асалоду ад новай канцэртнай праграмы "Вечар музыкі народаў свету" на адкрытай пляцоўцы перад нашым Палацам.

Кра 25, 2024

На працягу ўсяго лета на ганку Мінск-палаца праходзяць канцэртныя праграмы.
Гукі музыкі здзіўляюць, радуюць і захапляюць тых, хто аказваецца побач ці проста праязджае міма нашага Палаца.
Сёння мы дзелімся відэарэпартажам з аднаго з такіх мерапрыемстваў, якое адбывалася 8 чэрвеня. А наперадзе яшчэ цэлы адзін месяц лета 😊 Спадзяемся, надвор'е не падвядзе і мы працягнем гэтую добрую традыцыю музычных праграм пад адкрытым небам.
Сачыце за анонсамі! Прыходзьце самі і расказвайце пра нас сваім сябрам🙏
Мінск-палац цэніць кожнага свайго гледача, кожнага госця💜

Кра 25, 2024

29 ліпеня ў Лошыцкім парку (з боку галоўнага ўваходу) у 15:00 мы працягнем летнюю серыю адкрытых урокаў "Лекі для душы".

Тэма - «Батанічныя фантазіі», будзем маляваць кветкі, дрэвы, лісточкі і шматлікае іншае, а правядзе ўрок
прафесійны мастак і выкладчык школы сучасных мастацтваў Мінскага гарадскога палаца культуры - Яўгенія Цімашэнка!
Любы жадаючы можа прыняць удзел!

Бясплатна😊 Прыходзьце!

 

Кра 25, 2024

28 ліпеня ў Лошыцкім парку (з боку галоўнага ўваходу) з 14.00 да 16.00
працягваем летнюю серыю адкрытых урокаў "Лекі для душы".
Тэма - «Захаванае лета», будзем рабіць сподачкі з адбіткамі раслін і правядзе ўрок творец і выкладчык
дзіцячай скульптурна-керамічнай студыі Мінскага гарадскога палаца культуры - Белагурцава Ганна
Любым жадаючы можа прыняць удзел!
Бясплатна😊
Прыходзьце!

Кра 25, 2024

26 ліпеня ў 11:00 на адкрытай пляцоўцы Мінскага гарадскога палаца культуры, пройдзе музычна-мастацкая акцыя "Дзеці малююць лета❤️"
Дзяцінства, крэйды і ўвесь свет - гэта палатно! Што можа быць выдатней бесклапотнага малявання на асфальце? ⠀


Толькі маляванне пад мелодыі ад канцэртнага аркестра "Няміга" ☀️ ⠀


Можна сабрацца дзецям і іх бацькам ля Мінскага гарадскога палаца культуры, каб паслухаць жывую музыку і памаляваць крэйдамі на асфальце!

Уваход бясплатны, крэйды з нас

Кра 25, 2024

Ужо заўтра, 21 ліпеня ў 10:00 на адкрытай пляцоўцы Мінскага гарадскога палаца культуры,
пройдзе музычна-мастацкая акцыя "Дзеці малююць лета❤️"


Дзяцінства, крэйды і ўвесь свет - гэта палатно! Што можа быць выдатней бесклапотнага малявання на асфальце? ⠀
Толькі маляванне пад мелодыі ад канцэртнага аркестра "Няміга" ☀️ ⠀
заўтра можна сабрацца дзецям і іх бацькам ля Мінскага гарадскога палаца культуры, каб паслухаць жывую музыку і памаляваць крэйдамі на асфальце!
Уваход бясплатны, крэйды з нас ❤️

Кра 25, 2024

21 ліпеня ў Лошыцкім парку (з боку галоўнага ўваходу) з 14.00 да 16.00 пачынаем летнюю серыю адкрытых урокаў "Лекі для душы" ад мастацкіх студый палаца.

Першая тэма - "Батанічныя замалёўкі" і правядзе ўрок выдатны выкладчык і таленавіты творца, кіраўнік народнай студыі выяўленчага мастацтва

Мінскага гарадскога палаца культуры - Ніна Рыгораўна Рубан @vdohnovenie_minsk_palac

Любы жадаючы можа прыняць удзел!

Бясплатна😊 Проста прыходзьце!

Кра 25, 2024

2 ліпеня прайшоў мастацкі флэшмоб у рамках праекта "Гісторыя Мінска вачыма маладога пакалення" прымеркаваны да года гістарычнай памяці.