Ліс 21, 2024

Правядзенне мерапрыемстваў

Мінскі гарадскі палац культуры – гэта цэнтр культуры і мастацтваў сталіцы, здольны реалізавацт самыя складаныя і наватарскія творчыя праекты, быць акумулятарас цікавых ідэй і неардырнарных падыходаў у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў рознага кшталту, на любы густ і на высокім прафесійным узроўні.

Палац мае напраўдзе ўнікальныя для горада магчымасці ў арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных дзеяў. У іх ліку: тэатралізаваныя шоу, канцэрты, фэсты, прафесійныя святы, юбілеі, прэзентацыі, вечарыны адпачынку, танцавальна-забаўляльныя праграмы для моладзі і старэйшага пакалення, выпускныя вечары, дзіцячыя святы, рэгістрацыі шлюбу, пастаноўкі вясельнага танца, паслугі па пракаце гукавага і светлавога абсталявання, арганізацыя выяздных культурна-відовішчных праграм, карпаратыўныя мерапрыемствы, выставы, кірмашы і шмат што іншае.

Сёння ў Палацы функцыянуюць дзве глядзельныя залы, аснашчаныя сучасным гукавым, светлавым, відэапраекцыйным абсталяваннем: вялікая на 612 і малая на 180 пасадачных месцаў.

Сцэна вялікай залы мае аркестровую яму, паваротнае кола, 5 групавых артыстычных грымёрак, памяшканні для рэпетыцый аркестра, хора, тэатральных і музычных калектываў, тры харэаграфічныя залы плошай 160, 127, 62 квадратных метраў, а таксама памяшканні для камфортнай працы студый, музычных калектываў, творчых майстэрняў, клубаў па інтарэсах. У холах Палаца, агульная плошча якіх складае больш за 900 квадратных метраў, праходзяць танцавальныя праграмы, гарадскія балы, навагоднія святы для дзяцей і дарослых, выставы, прэзентацыі, модныя паказы ды іншыя культурна-відовішчныя акцыі.

Пералік культурных паслуг, якія прапануе “Мінск-Палац”, пастаянна пашыраецца.