Май 18, 2024

Фіялетавы рэйс

Ва ўнісон з роднай сталіцай, што канчаткова пазбавілася лістоты, развітаўся з залатой восенню і “Мінск-Палац”. І зрабіў гэта, як заўжды, цёпла і яскрава, у фармаце душэўнай музычнай вечарыны.

Падчас эксклюзіўнай канцэртнай праграмы вялікая зала нашага Палаца ператварылася ў камфартабельны авіялайнер “Шансон, Рэтра, Блюз” прафесійна апгрэйджанай мадэлі “настальжы”. Фіялетавым, у колер салона і задуменнага стана душы, рэтра-караблём кіраваў лётны экіпаж з ліку зіхацелых і майстэрствам, і строямі музыкаў канцэртнага аркестра-брэнда “Няміга” на чале з віртуёзным камандзірам паветранага судна – Аляксандра Гямбіцкага. Трэба было бачыць, як містар Алекс на свой раскаваны і стыльны манер дарыў пасажырам цудоўны настрой. І чуць, якімі арыгінальнымі танамі і пасажамі дзякуючы свежым кульным аранжыроўкам зайгралі, здавалася б, да апошняй ноты знаёмыя мелёдыі! Адна шыкоўная джазавая падача знакамітай “А я іду, крочу па Маскве” чаго вартая!

Трымалі высокую марку і надзвычайныя бортправаднікі. Заводзіў салон задушэўнай хрыпатцой і фірмовымі расшчапленнямі лірічны шансанье Дзіма Крэндзель. Запальвала тэмпераментам, харызмай і галасавой моцай Ганна Благава, звязвала праграму тонкім канферансам, радавала залу прыгажосцю і вытанчаным вакалам Дарыя…

Пры пасадцы мусіцьме дзячыць экіпажу воплескамі. Так было і ў нас. З той толькі розніцай, што на працягу дзвюхгадзіннага рэтра-палёта воплескі не суціхалі ўвогуле…

Сачыце за раскладам новых рэйсаў “Мінск-Палаца”!

Маргарыта МЕСАЛЬЧУК