Май 05, 2024

Мастацкі флэшмоб

2 ліпеня прайшоў мастацкі флэшмоб у рамках праекта "Гісторыя Мінска вачыма маладога пакалення" прымеркаваны да года гістарычнай памяці.

Праект быў прыдуманы і распрацаваны супрацоўнікамі палаца. Спецыяльна для яго была зроблена шасцікутная канструкцыя памерам 3*3 метры, абцягнутая тканінай з двух бакоў. На адным баку мастачкай, кіраўніком народнай студыі выяўленчага мастацтва, Нінай Рубан быў створаны эскіз з выявай знакавых, вядомых фрагментаў Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу, у тым ліку і від на Палац з боку парка. Канструкцыя была ўстаноўлена на адкрытай пляцоўцы перад палацам культуры і ўсе ахвочыя маглі размаляваць дадзеную кампазіцыю фарбамі. Вядома, гэты працэс праходзіў не без дапамогі кіраўнікоў мастацкіх студый палаца - М.Рубан і Я.Цімашэнка.

Першапачаткова было запланавана і працяг гэтага флэшмобу. Да дня горада Мінска з другога боку "шасцікутніка" дададуцца эскізы-малюнкі яго самых вядомых месцаў. І зноў усім жадаючым будзе прапанавана прыняць удзел у "ажыўленні" гэтай манументальнай кампазіцыі.