Самае прыгожае велікоднае яйка - "пісанка".
Гарачым воскам на яго наносіцца малюнак пры дапамозе "пісачка" - драўлянай палачкі з завостраным канцом.
Воск застывае імгненна, таму ўзор трэба прадумаць загадзя.
Ёсць сакрэт нават у тым, як пачынаць роспіс: першай часцей за ўсё ставіцца кропка, ад якой вядуць рыскі.
Асноўны элемент "пісанак" - сонейка, як пачатак усякага жыцця на зямлі. Яйка кожнага віду мела сваё прызначэнне: "фарбоўкі" і "драпанкі" каталі і білі, "пісанкі" выкарыстоўвалі ў абрадах і захоўвалі вельмі доўга.
Праца над «пісанкай» супакойвае, дае магчымасць фантазіраваць і ўвасабляць свае ідэі.
У ходзе майстар-класа пазнаёміцеся з рознымі тэхнікамі размалёўкі. Дэкарыравання яек да Вялікадня захапляе не толькі дзяцей, але і дарослых.
Запрашаем усіх жадаючых зрабіць не проста размаляваць велікодныя яйкі, а зрабіць сапраўдны абярэг і упрыгожыць свой велікодны кошык.