Май 18, 2024

ЗІМОВАЯ РАПСОДЫЯ

З 18 па 30 снежня каманда чараўнікоў “У гасцях у казкі” запрашае вас на Навагоднее шоу “ЗІМОВАЯ РАПСОДЫЯ” у Мінскі гарадскі палац культуры (Маякоўскага, 129)! Пачатак у 11:00 і 15:00

Квіткі ў касе “Мінск-Палаца” ужо з 1 снежня!
8 (017) 242-21-47
Таксама квіткі можна набыць на сайце ticketpro.by і kvitki.by

Лепшыя чарадзеі і героі улюбёных казак прапануюць 3-х гадзінную ўнікальную праграму бесперапыннага вяселля і незабыўных уражанняў!

1.Наведванне Каляднага кірмашу, дзе вы зможаце выпрабаваць сябе на моц і спрыт у навагодніх атракцыёнах. А ўзнагародай будзе прыўдалы прыз!

2.Вялікая колькасць навагодніх фотазонаў для незабыўных здымкаў.

3.Таксама для вас працуе кафэ Матухны-Мяцеліцы, дзе вы зможаце адпачыць і падсілкавацца, пакаштаваць печыва з чароўнай Цуд-Печкі, а затым зноў працягнуць падарожжа па дзівоснаму свету “Зімовай Рапсодыі”.

4.Калі вы падрыхтавалі вершык або ліст да Дзядулі Мароза ды Снягуркі, вы абавязкова трапіце ў сапраўдны Марозаў церам! І не забудзцеся пакінуць сваё запаветнае жаданне ў Чароўным Куфары, каб яно абавязкова здзейснілася! А яшчэ атрымайце смачны прыз ад самай прыгожай Снягуркі!

5.Ну а калі вы вельмі дарослы і дужа смелы, то вас чакае ў сваёй хатцы сапраўдная Баба Яга! Яна варыць там нагаворнае зелле і частуе гэтым напоем усіх, хто адважваецца завітаць да яе ў госці.

6.Спектакль паводле ўлюбёнай казкі “Папялушка” уразіць вас яскравасцю дэкарацыяў, шыкоўнымі строямі ды чароўнай музыкай.

7.Навагодні Карнавал традыцыйна адкрыюць Дзед Мароз і яго святочная каманда. Сяброўскія карагоды вакол лясной прыгажуні, чароўнае святло Навагодняй зоркі. Лепшыя карнавальныя строі будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі!

8.І гэта шчэ не ўсё! Падчас Карнавала вас чакае запаленчая дыскатэка з прафесійным дыджэем. Незвычайнае шоу роставых лялек створыць непаўторную атмасферу радасці і навагодняга настрою!

9.Завершыць нашу “Зімовую Рапсодыю” падарунка ад Дзеда Мароза і Снягуркі – МЕХ ШАКАЛАДНЫХ ЦУКЕРАК КОЖНАМУ ГОСЦЮ!!!

Падрабязная інфармацыя на сайце - https://snegurka.by/