Май 05, 2024

Карэспандэнт “Мінск-Палаца” назірала за высадкай у беларускай сталіцы прадстаўнічага культурнага дэсанту з Расіі. І сталася ўражанай прафесійнымі і асабістымі якасцямі знакамітасцяў. Ну і, канешне, атмасферай у адным з эпіцэнтраў стасункаў з расійскімі гасцямі – мінскай гімназіі №1 імя Францыска Скарыны.

Май 05, 2024

З 18 па 30 снежня каманда чараўнікоў “У гасцях у казкі” запрашае вас на Навагоднее шоу “ЗІМОВАЯ РАПСОДЫЯ” у Мінскі гарадскі палац культуры (Маякоўскага, 129)! Пачатак у 11:00 і 15:00

Май 05, 2024

Калі б “Мінск-Палац” меў сваю штогадовую прэмію па падабенстве з якім-небудзь “Оскарам”, дык статуэтка “За душэўнасць, абаяльнасць і пазітыў”, як піць даць, адыйшла б гэтаму унікальнаму і вельмі светламу чалавеку – Аляксею Талаю.

Май 05, 2024

Хто сказаў, што ў вас не пульсуе творчая жылка? Хто навесіў ярлык “няўмёхі”? Мана і правакацыя! І ў інтэрактыўных майстэрнях «Мінск-Палаца» вас у тым у адзін рахунак пераканаюць. А паралельна і дрымотныя здольнасці-таленты абудзяць, і крэатыў з глыбіняў падсвядомасці вынуць, і тонкі густ выхаваюць.

Май 05, 2024

Меламаны, дайце астыць дэвайсам!

Нішто так не здольна акрыліць душу, пацешыць тонкі густ і парадаваць навостранае эстэцкае вуха, як шыкоўная жывая музыка! А тым больш – аркестравая! У снежні на Вялікім калядным канцэрце у вас будзе файная магчымасць пераканацца ў гэтым на свае вочы і выкшталцоны музычны слых.

 У лепшым Палацы культуры сталіцы жывога гуку заўсёды вышэй здалёк бачнага даху. Але ёсць эксклюзіўныя топ-імпрэзы! Адна з такіх чакае вас у снежні – калі “Мінск-Палац” і брэндавы аркестр “Няміга” дадуць джазу, Крэндзеля і не толькі!

Роўна праз месяц, 16 снежня, а 19-й гадзіне, у вялікай Фіялетавай зале, канцэртны аркестр “Няміга” пад стыльным кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Аляксандра Гямбіцкага, а таксама заслужанага артыста Беларусі, мацёрага дырыжора Аляксандра Фёдарава дадуць Вялікі калядны канцэрт.

У арыгінальнай праграме – аўтарскія джазавыя творы і новае гучанне папулярных калядных мелёдый і песень. А яшчэ – фірмовая задушэўная хрыпатца і мужчынская рамантыка ад абаяльнага выканаўцы Дзімы Крэндзеля!

Улюбёным святам – жывая музыка!

Маргарыта МЕСАЛЬЧУК

Май 05, 2024

Яго жыццё – суцэльны і яскравы доказ таго, наколькі бязмежныя чалавечыя магчымасці. Нават калі іх жорстка абмяжоўвае сам лёс. 24 лістапада а 18.30 у “Мінск-Палацы” пройдзе сустрэча з дзівосным чалавекам, які даў раштунку болю і нягодам, кінуў выклік чорнай бядзе і перамог – з Аляксеем Талаем. 

Май 05, 2024

Ва ўнісон з роднай сталіцай, што канчаткова пазбавілася лістоты, развітаўся з залатой восенню і “Мінск-Палац”. І зрабіў гэта, як заўжды, цёпла і яскрава, у фармаце душэўнай музычнай вечарыны.

Май 05, 2024

Прыходзьце ў наш Дом – нашыя дзверы адчынены!

Мінскі гарадскі палац культуры адкрыў новы творчы сезон – гасцінна, эфектна, з фірмовымі фішачкамі і кідкімі заманушкамі. Карацей, так, як умее і ад нядаўняга нараджэння палацавага практыкуе толькі “Мінск-Палац”.

Старонка 9 з 9